Алена Аляксееўна Хараберуш нарадзілася 28 ліпеня 1951 г. у Вільнюсе. Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1976 г.). Удзельніца мастацкіх выставак з 1977 г.
А. Хараберуш працуе ў манументальнай, станковай, паркавай і мемарыяльнай скульптуры, матэрыялы – бронза, граніт, шамот.
Сярод твораў надмагільны помнік народнаму мастаку Беларусі Аляксандру Кішчанку (2008), ахвярам Мінскага гета каля Кальварыйскіх могілак (у суаўтарстве з мужам Леанардам Пакульніцкім, пры ўдзеле ў эскізнай распрацоўцы мадэлі помніка Максіма Петруля, архітэктара Леаніда Левіна), кампазіцыі «Буслы» (2009, у сааўтарстве з Л. Пакульніцкім), скульптура «Маці і дзіця» ў Мінску, мемарыяльныя дошкі (І. Лангбарду, А. Кішчанку і інш.).
Творы скульптара знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, Літаратурным музеі Янкі Купалы і інш.
Па матэрыялах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Больше новостей об интеллектуальной собственности – в наших соцсетях (Facebook, Instagram, Telegram, VK).