Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці віншуе з днём нараджэння беларускага рэжысёра, сцэнарыста, паэта-песенніка, дацэнта па спецыяльнасці «мастацтва» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне», уладальніка медаля Францыска Скарыны Аляксандра Дзмітрыевіча Вавілава.
Аляксандр Дзмітрыевіч з’яўляецца членам Рэкамендацыйна-кансультатыўнага савета, створанага пры Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці як арганізацыі па калектыўным кіраванні маёмаснымі правамі ў мэтах садзейнічання эфектыўнай ахове правоў аўтараў і іншых праваўладальнікаў у адпаведнасці з артыкулам 52 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 мая 2011 г. № 262-З «Аб аўтарскім праве і сумежных правах». Падрабязней можна даведацца па спасылцы.
Моцнага здароўя і новых творчых дасягненняў, паважаны Аляксандр Дзмітрыевіч!
Віншуем!
Больше новостей об интеллектуальной собственности – в наших соцсетях (Facebook, Instagram, Telegram, VK).