Беларусь у асобах: Бабаедаў Іван Цімафеевіч

28 февраля 2025

Интересное

Нарадзіўся Іван Цімафеевіч Бабаедаў 28 лютага 1925 г. у вёсцы Бобіна Віцебскай вобласці. Скончыў Сімферопальскае мастацкае вучылішча імя М. С. Самокіша (1948), Мінскае мастацкае вучылішча імя А. Глебава (1952), мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (1976). Удзельнік розных мастацкіх выставак з 1955 г. Выкладаў малюнак і жывапіс у Віцебскім мастацка-графічным педагагічным вучылішчы, працаваў афарміцелем у мастацкай майстэрні г. п. Бешанковічы (з 1968).

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ваяваў у складзе 71-й гвардзейскай стралковай дывізіі (1944–1945). Узнагароджаны двума баявымі ордэнамі і медалём «За адвагу». Член Беларускага саюза мастакоў з 1981 г. Узнагароджаны медалём Беларускага саюза мастакоў (2002).

Іван Цімафеевіч працаваў пераважна ў станковым жывапісе. Асноўнае месца ў творчасці належыць напісаным з натуры лірычным пейзажам, сярод якіх «Сонечны дзень у лютым» (1950), «Зелянеючая вярба ў агародзе», «Пачатак мая» (1954), «Вечар на балоце» (1957), «Апошні снег у вёсцы Бабаедава» (1982), «Вячэрні лес» (1988), «Лес над ракой», «Хвоя» (усе 1989), «Восень у вёсцы» (1994), «Квітнеючыя грушы» (1998) і інш. Таксама пісаў іконы для царквы вёскі Бабаедава Бешанковіцкага р-на («Апосталы Пётр і Павел», «Ілля прарок» (1954–1957) і інш. Маляўнічым палотнам мастака ўласцівыя рэалістычная манера выканання, камернасць, пластычная стрыманасць, эмацыйная выразнасць ладу.

Па матэрыялах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Больше новостей об интеллектуальной собственности – в наших соцсетях (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фото: НЦИС