Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці віншуе з днём нараджэння кампазітара, выканаўцу, дацэнта кафедры мастацтва эстрады Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Алега Мікалаевіча Елісеенкава.
Алег Елісеенкаў з’яўляецца членам Рэкамендацыйна-кансультатыўнага савета, створанага пры Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці, як арганізацыі па калектыўным кіраванні маёмаснымі правамі, ў мэтах садзейнічання эфектыўнай ахове правоў аўтараў і іншых праваўладальнікаў у адпаведнасці з артыкулам 52 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 мая 2011 г. № 262-З «Аб аўтарскім праве і сумежных правах».
Моцнага здароўя і новых музычных дасягненняў, паважаны Алег Мікалаевіч!
Віншуем!
Больш навін інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).