Ларыса Мікалаеўна Зайцава нарадзілася 2 верасня 1946 г. у Бабруйску (Магілёўская вобласць).
Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «філалогія» (1970). У 1980 г. скончыла аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Беларусі па спецыяльнасці «кіна-, тэле- і іншыя віды экраннага мастацтва».
Працавала ў выдавецтве «Навука і тэхніка» у рэдакцыі літаратуры і мастацтва. З 1980 па 2005 г. была супрацоўнікам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы. У 1992 г. абараніла дысертацыю і атрымала ступень кандыдата мастацтвазнаўства.
Выкладчыцкую дзейнасць у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Л. Зайцава пачала яшчэ ў 1977 г. Займае пасаду прафесара кафедры менеджменту, гісторыі і тэорыі экранных мастацтваў.
Ларыса Мікалаеўна – аўтар вучэбных праграм па арганізацыі кіна- і тэлевытворчасці, асновам кінакрытыкі, гісторыі ігравога кіно і інш.
Навуковыя інтарэсы кіназнаўцы звязаны з гісторыяй сусветнага і беларускага кіно, праблематыкай жанра ў кінематографе, пытаннямі экранізацыі літаратурных твораў.
Па матэрыялах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Больше новостей об интеллектуальной собственности – в наших соцсетях (Facebook, Instagram, Telegram, VK).