3 апреля 2026

Леанiд Пятровiч Данелiя нарадзiўся 27 сакавiка 1946 г. у Брэсце. Сын брэсцкага мастака Пятра Аляксеевiча Данелiя. У 1963-1965 гг. навучаўся ў Мiнскім мастацкім вучылiшчы, у 1970 г. скончыў Беларускi тэатральна-мастацкi iнстытут. Вучыўся ў Л. Шчамялёва, А. Малiшэўскага, В. Гусева, В. Цвіркі. Удзельнік мастацкіх выставак з 1976 г. Працуе ў галіне мастацкага афармлення і праектавання, а таксама ў манументальна-дэкаратыўным і станковым жывапісе. Член Беларускага саюза мастакоў з 1988 г.

Аўтар праектаў і мастацкі афарміцель інтэр’ераў дома адпачынку «Белая Русь» на возеры Нарач, дзіцячага садка фабрыкі «Элема» у Мінску (пано, вітраж), гасцінічнага комплексу саўгаса «Заказельскі» Брэсцкай вобласці (дэкаратыўны жывапіс, вітраж, люстры, у суаўтарстве), а таксама аўтар карцін «Бабіна лета», «На Прыпяці», «Чаканне», «Вераніка», «Брэсцкая мадонна – 1942. Памяці Халакоста» і інш.

Работы мастака знаходзяцца ў Полацкім гісторыка-культурным запаведніку, Беларускім музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, фондах Беларускага саюза мастакоў, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску.

Па матэрыялах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Больше новостей об интеллектуальной собственности – в наших соцсетях (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фото: Злата Лукашевич


Вверх