У Цэнтрах падтрымкі тэхналогій і інавацый (ЦПТІ) Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, а таксама Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі і яе абласных філіялаў аказваюць кансультацыйную дапамогу ў галіне інтэлектуальнай уласнасці.
Даюцца бясплатныя вусныя кансультацыі па пытаннях агульнага і даведачнага характару, адказы на якія не патрабуюць сістэмнага аналізу па прымяненні норм заканадаўства.
Кансультацыі даюцца па наступных пытаннях:
Агульнага характару:
- аб прававой ахове вынаходак, карысных мадэляў, прамысловых узораў, таварных знакаў і знакаў абслугоўвання і найменняў месцаў паходжання тавараў, тапалогій інтэгральных мікрасхем, гатункаў раслін), аб складзе дакументаў, аб патрабаваннях, што прад'яўляюцца да іх афармлення;
- аб парадку вылічэння і тэрміны аплаты патэнтных пошлін;
- аб працэдуры і тэрмінах разгляду заявак.
Даведачнага характару:
- аб банкаўскіх рэквізітах для аплаты патэнтных пошлін;
- аб тым, дзе можна азнаёміцца з заканадаўствам у сферы інтэлектуальнай уласнасці
- аб тым, дзе можна азнаёміцца з аб'ектамі прамысловай уласнасці, рэкамендацыямі і тлумачэннямі ў галіне прамысловай уласнасці, прыкладным пералікам нарматыўна прававых і літаратурных крыніц у дапамогу спецыялістам па правядзенні патэнтных даследаванняў;
- аб тым, дзе можна азнаёміцца з бланкамі ў галіне прамысловай уласнасці;
- аб тым, дзе можна азнаёміцца са спісам патэнтавых павераных Рэспублікі Беларусь;
-аб Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэцы Беларусі;
- аб пераліку паслуг, якія прадстаўляюцца Цэнтрам на платнай аснове.
З рэжымам аказання кансультацыйный дапамогi ў абласных філіялах Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі можна азнаёміцца тут.