Пытанне: Якія аб'екты могуць ахоўвацца ў рэжыме камерцыйнай таямніцы? Як і з дапамогай якіх інструментаў у Беларусі ахоўваецца камерцыйная тайна? У чым асаблівасці аховы сакрэтаў вытворчасці (ноу-хау)? Што неабходна ўлічваць суб'ектам гаспадарання пры заключэнні пагадненняў аб неразгалошванні камерцыйнай тайны з грамадзянамі і контрагентамі?

Якія аб'екты могуць ахоўвацца ў рэжыме камерцыйнай тайны?

У рэжыме камерцыйнай тайны могуць ахоўвацца звесткі любога характару (тэхнічнага, вытворчага, арганізацыйнага, камерцыйнага, фінансавага і іншага), уключаючы сакрэты вытворчасці (ноу-хау). Яны павінны адпавядаць патрабаванням Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 студзеня 2013 г. № 16-З «Аб камерцыйнай тайны», а іменна не з'яўляцца агульнавядомымі ці лёгкадаступнымі трэцім асобам у тых колах, якія звычайна маюць справу з падобнымі звесткамі; мець камерцыйную каштоўнасць для іх уладальніка ў сілу невядомасці трэцім асобам; не адносіцца да дзяржаўных сакрэтаў і аб'ектаў выключных правоў на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці.

У адносінах дадзеных звестак павінен быць усталяваны адмысловы рэжым - рэжым камерцыйнай тайны.

Заканадаўствам таксама ўстаноўлены пералік звестак, якія не могуць ахоўвацца ў рэжыме камерцыйнай тайны, напрыклад звесткі, якія змяшчаюцца ва ўстаноўчых дакументах юрыдычнай асобы.

Як і з дапамогай якіх інструментаў у Беларусі ахоўваецца камерцыйная тайна?

Прававая ахова камерцыйнай тайны ўзнікае з моманту ўстанаўлення адносна звестак, аб якіх сказана вышэй, рэжыму камерцыйнай тайны і не спыняецца да таго часу, пакуль ахоўныя звесткі адпавядаюць патрабаванням і дзейнічае ўстаноўлены рэжым камерцыйнай тайны.

Для ўсталявання рэжыму камерцыйнай тайны неабходна вызначыць склад такіх звестак і прыняць меры для забеспячэння іх канфідэнцыяльнасці. Да такіх мер адносяцца: абмежаванне доступу да камерцыйнай тайны, улік асоб, якія атрымалі доступ да камерцыйнай тайны, рэгуляванне адносін, звязаных з доступам работнікаў і контрагентаў па грамадзянска-прававых дагаворах да камерцыйнай тайны, вызначэнне работнікаў, адказных за прыняцце мер па забеспячэнні канфідэнцыяльнасці звестак.

Таксама ўладальнік камерцыйнай тайны можа выкарыстоўваць іншыя меры, якія не супярэчаць заканадаўству, і тэхнічныя сродкі і метады абароны інфармацыі. На носьбітах камерцыйнай тайны можа прымяняцца грыф «Камерцыйная тайна» з указаннем уладальніка камерцыйнай тайны.

У чым асаблівасці аховы сакрэтаў вытворчасці (ноу-хау)?

Сакрэты вытворчасці (ноу-хау) з'яўляюцца адной з разнавіднасцяў звестак, якія могуць ахоўвацца ў рэжыме камерцыйнай тайны, прычым устанаўленне такога рэжыму з'яўляецца абавязковай умовай прававой аховы гэтага аб'екта. Фактычна асоба самастойна вызначае, якія звесткі яна будзе такім чынам ахоўваць.

Адначасова сакрэты вытворчасці (ноу-хау) адносяцца да аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці, аднак выключнае права на іх не прадастаўляецца.

Да асаблівасцяў прававой аховы сакрэтаў вытворчасці (ноу-хау) можна таксама аднесці права асобы, якая валодае імі правамерна, выкарыстоўваць гэтыя звесткі, а таксама забараняць неправамерны доступ іншым асобам. У выпадку неабходнасці ўладальнік сакрэту вытворчасці (ноу-хау) можа падаць усё ці частку яго звестак іншай асобе па дагавору.

За незаконнае выкарыстанне сакрэту вытворчасці (ноу-хау) заканадаўствам прадугледжана адказнасць.

Што неабходна ўлічваць суб'ектам гаспадарання пры заключэнні пагадненняў аб нераскрыцці камерцыйнай тайны з грамадзянамі і контрагентамі?

Пры заключэнні пагадненняў аб нераскрыцці камерцыйнай тайны (пагадненняў аб канфiдэнцыяльнасцi) з грамадзянамi i юрыдычнымi асобамi суб'екты гаспадарання павiнны ўлiчваць тое, што такое пагадненне, як самастойнае або як частка iншай дамовы з контрагентам, афармляецца абавязкова ў пiсьмовай форме. У ім павінны змяшчацца пералік звестак, якія складаюць камерцыйную тайну, або парадак іх вызначэння, межы выкарыстання гэтых звестак, указанне аб тэрміне, на працягу якога контрагент абавязаны забяспечваць іх канфідэнцыяльнасць, у тым ліку ў выпадку скасавання або адмовы ад выканання дагавора.

Неабходныя спосабы забеспячэння канфідэнцыяльнасці дадзеных звестак бакі могуць усталяваць сваёй дамовай, у адваротным выпадку контрагент вызначае іх самастойна.

Калі ўладальнік і яго контрагент не вызначылі ў дамове асаблівай умовы, то ў дачыненні да трэціх асоб контрагент будзе мець тыя ж правы на абарону камерцыйнай тайны, што і яе ўладальнік.

Калі контрагент сам дапусціў незаконнае азнаямленне са звесткамі, якія складаюць камерцыйную тайну, незаконнае выкарыстанне гэтых звестак, раскрыццё камерцыйнай тайны або пагрозу раскрыцця камерцыйнай тайны трэцімі асобамі або яму сталі вядомыя такія факты, ён абавязаны неадкладна паведаміць аб гэтым уладальніку камерцыйнай тайны.

Бакі маюць права агаварыць у пагадненні аб канфiдэнцыяльнасцi i iншыя ўмовы.

01.2025
Падрыхтавала: Іванова Дзіяна Уладзіміраўна (дацэнт, вядучы спецыяліст аддзела права прамысловай уласнасці і дагавораў упраўлення прававога і кадравага забеспячэння НЦІУ)

Вверх