Пытанне: Як законна зрабіць перапрацоўку чужога твора і атрымліваць за яе выкарыстанне аўтарскае ўзнагароджанне?  

Адказ: Згодна з арт. 4, п. 1 арт. 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 мая 2011 г. № 262-3 «Аб аўтарскім праве і сумежных правах» (Закон аб аўтарскім праве) аўтарам вытворных твораў (перакладаў ці іншых перапрацовак твораў, якія з'яўляюцца вынікам творчай працы, у тым ліку апрацовак, аглядаў, пераказаў, анатацый, рэзюмэ, рэфератаў, інсцэніровак, музычных аранжыровак) належыць аўтарскае права на зробленыя імі пераклад ці іншую перапрацоўку твора пры ўмове захавання правоў аўтара твора, які падвергнуўся перапрацоўцы.

Такім чынам, для стварэння вытворнага твора перапрацоўшчыку неабходна атрымаць згоду аўтара ці іншага праваўладальніка арыгінальнага твора, калі такі твор не перайшоў у грамадскі здабытак.

Заканадаўства не ўстанаўлівае патрабаванняў да таго, у якім выглядзе павінна давацца згода на перапрацоўку твора, але лепш за ўсё афармляць яе з дапамогай ліцэнзійнага дагавора (арт. 44 Закона аб аўтарскім праве), які ўстанаўлівае, на якіх умовах праваўладальнік дазваляе ажыццявіць перапрацоўку твора. Пры заключэнні ліцэнзійнага дагавора можна таксама ўрэгуляваць парадак выкарыстання створанага ў выніку перапрацоўкі вытворнага твора, у тым ліку вырашыць пытанне, хто будзе атрымліваць аўтарскае ўзнагароджанне за вытворны твор і ў якіх долях.

10.2025
Падрыхтавалі: Т.П. Цэдрык (намеснік начальніка упраўлення аўтарскага і сумежных правоў - начальнік аддзела рэгістрацыі правоў НЦІУ), Д.Х. Градоўкіна (вядучы спецыяліст аддзела рэгістрацыі правоў кіравання аўтарскага і сумежных правоў НЦІУ)

Вверх