Пытанне: Ці правярае Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) творы, якія перадаюцца ў калектыўнае кіраванне, на плагіят?

Адказ: Не, НЦІУ не ажыццяўляе такіх праверак.

Пры перадачы правоў на творы ў калектыўнае кіраванне НЦІУ праваўладальнікі вызначаюць назвы твораў, іх аўтараў, выканаўцаў і да т. п., і з улікам дадзенай інфармацыі НЦІУ ў далейшым працуе і збірае ўзнагароджанне за выкарыстанне твораў.

НЦІУ, кіруючыся прынцыпам добрасумленнасці і разумнасці ўдзельнікаў грамадзянскіх праваадносін (арт. 2 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь), спадзяецца на дакладнасць звестак, прадастаўленых праваўладальнікамі, і не правярае творы, што былі перададзены ў калектыўнае кіраванне НЦІУ, на падабенства з нейкімі іншымі творамі.

Калі ў далейшым узнікае сітуацыя, звязаная з аспрэчваннем прыналежнасці правоў на твор, асоба, якая перадала такі твор у калектыўнае кіраванне НЦІУ, павінна самастойна ўрэгуляваць узніклыя прэтэнзіі.

05.2026
Падрыхтавалі: Т.П. Цэдрык (намеснік начальніка упраўлення аўтарскага і сумежных правоў - начальнік аддзела рэгістрацыі правоў НЦІУ), Д.Х. Градоўкіна (вядучы спецыяліст аддзела рэгістрацыі правоў кіравання аўтарскага і сумежных правоў НЦІУ)