Графік асабістага прыёму ў Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці
Прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада |
Дні і гадзіны прыёму |
Кабінет, № |
Нумары кантактных тэлефонаў |
Рабаволаў Уладзімір Анатольевіч |
1-я серада месяца |
320 |
+375 (17) 272 46 96 |
Курман Аляксей Віктаравіч, |
2-я серада месяца |
314 |
+375 (17) 272 90 18 |
Заяц Аляксандр Паўлавіч, |
3-я серада месяца |
312 |
+375 (17) 272 90 51 |
Парадак асабістага прыёму ў Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці
Асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці (далей – асабісты прыём) праводзіцца службовымі асобамі згодна з зацверджаным графікам асабістага прыёму, як правіла, па папярэднім запісе.
Папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца начальнікам аддзела кантролю і справаводства (тэл. +375 (17) 272 97 52, кабінет 121).
У ходзе папярэдняга запісу ўдакладняюцца прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (назва, імя, імя па бацьку і пасада прадстаўніка) асобы, якая звярнулася, яе кантактная інфармацыя, кароткая сутнасць звароту, вызначаецца службовая асоба (асобы), у кампетэнцыі якой (якіх) знаходзіцца рашэнне наяўных пытанняў, правяраюцца наяўнасць папярэдніх зваротаў і вынікі іх разгляду, пры неабходнасці папярэдне прымаюцца дакументы, якія адносяцца да звароту, вырашаюцца іншыя пытанні па забеспячэнні якаснага і арганізаванага асабістага прыёму.
Героі Савецкага Саюза, Героі Сацыялістычнай Працы, Героі Беларусі, асобы, узнагароджаныя ордэнамі Славы і Працоўнай Славы трох ступеняў, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, а таксама дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў, інваліды Вялікай Айчыннай вайны і інваліды працы I і II групы, цяжарныя жанчыны і наведвальнікі з малалетнімі дзецьмі прымаюцца па-за чаргой.
Пры часовай адсутнасці ў прызначаны дзень прыёму службовай асобы, якая яго ажыццяўляе, асабісты прыём праводзіцца выконваючай яго абавязкі службовай асобай, а пры яе адсутнасці – вышэйстаячай службовай асобай.
Падчас асабістага прыёму для забеспячэння кваліфікаванага вырашэння пастаўленых пытанняў могуць прыцягвацца супрацоўнікі адпаведных структурных падраздзяленняў.
Дадатковую інфармацыю аб часе і месцы асабістага прыёму службовымі асобамі Цэнтра, парадку папярэдняга запісу на асабісты прыём можна ўдакладніць па тэлефоне +375 (17) 272 97 52 (кабінет 121).