27.06.2022

Прадстаўлены нумар часопіса прысвечаны аднаму з найбольш маштабных мерапрыемстваў у сферы інтэлектуальнай уласнасці – 30-годдзю з дня заснавання нацыянальнага патэнтнага ведамства Беларусі. Акрамя таго, у часопісе разгледжаны шэраг пытанняў, прысвечаных судовай практыцы, аўтарскім праве і сумежных правах, міжнародным праве.

Рубрыка «СУДОВАЯ ПРАКТЫКА»

«Сутыкненне правоў на таварны знак з правамі на іншыя аб'екты ў рамках адносных падстаў для прызнання рэгістрацыі таварнага знака несапраўднай».

Алег ЛАТЫШЭВІЧ, суддзя Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.

У дадзеным артыкуле разгледжаны канкрэтныя прававыя сітуацыі, звязаныя з прымяненнем п. 4 і п. 5 арт. 5 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб таварных знаках і знаках абслугоўвання» пры разглядзе сутыкненняў правоў на таварны знак з правамі на фірменнае найменне, аб'ект аўтарскага права і назву сродку масавай інфармацыі.

Рубрыка «АЎТАРСКАЕ ПРАВА І СУМЕЖНЫЯ ПРАВЫ»

«Актуальныя праблемы развіцця інстытута аўтарскага права і сумежных правоў у заканадаўстве Рэспублікі Беларусь».

Сяргей Лосеў, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь.

Аўтар пазначае ключавыя праблемы, якія стаяць перад інстытутам аўтарскага права і сумежных правоў. На падставе аналізу нормаў дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб аўтарскім праве і сумежных правах, замежнага вопыту прававога рэгулявання і палажэнняў прававой дактрыны аўтар прыходзіць да высновы аб неабходнасці сістэмнага перагляду нормаў заканадаўства ў гэтай сферы.

«Абарона аўтарскага права на лічбавыя аватары ў шматкарыстальніцкіх кампутарных гульнях».

Надзея ШАКЕЛЬ, дацэнт кафедры міжнароднага права факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат юрыдычных навук.

Сучасныя лічбавыя сэрвісы, у тым ліку шматкарыстальніцкія кампутарныя анлайн-гульні, дазваляюць карыстальнікам фармаваць і выкарыстоўваць свой «лічбавы профіль» у выглядзе так званага аватара, які можа валодаць унікальнымі характарыстыкамі, у тым ліку візуальным абліччам. Значныя творчая праца і фінансавыя рэсурсы, якія часцяком ўносяць карыстальнікі ў стварэнне такіх аватараў, ставіць пытанне аб магчымасці іх прававой абароны ў рамках дзеючага аўтарска-прававога рэгулявання. У артыкуле раскрыты некаторыя праблемныя аспекты абароны правоў на лічбавыя аватары c улікам палажэнняў, якія ўтрымліваюцца ў карыстальніцкіх пагадненнях.

«Некаторыя аспекты абароны правоў на музычныя творы пры іх паведамленні для ўсеагульнага ведама ў сетцы Інтэрнэт».

Андрэй Лучанок, намеснік начальніка аддзела абароны правоў упраўлення аўтарскага і сумежных правоў Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.

У артыкуле разгледжаны палажэнні заканадаўства Рэспублікі Беларусь у галіне аўтарскага права, якія тычацца пытанняў абароны аўтарамі і іншымі праваўладальнікамі сваіх асабістых немаёмасных і маёмасных правоў пры паведамленні для ўсеагульнага ведама музычных твораў у глабальнай кампутарнай сетцы Інтэрнэт, дадзена прапанова па ўдасканаленні заканадаўства ў гэтай сферы.

Рубрыка «МІЖНАРОДНАЕ ПРАВА»

«Рэгістрацыя найменняў месцаў паходжання тавараў у Еўразійскім эканамічным саюзе: адзіныя механізмы».

Аляксандр ЗАЯЦ, намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.

У артыкуле разглядаюцца перспектывы ўкаранення механізму рэгістрацыі найменняў месцаў паходжання тавараў Еўразійскага эканамічнага саюза, даецца ацэнка эфектыўнасці прапанаванай працэдуры прадастаўлення прававой аховы названага сродку індывідуалізацыі. Аўтарам вызначаюцца перспектывы развіцця адзінага механізму рэгістрацыі найменняў месцаў паходжання тавараў у Еўразійскім эканамічным саюзе.

Рубрыка «ІНТЭЛЕКТУАЛЬНАЯ ЎЛАСНАСЦЬ: ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА»

«Змест дагавора комплекснай прадпрымальніцкай ліцэнзіі (франчайзінгу)».

Вікторыя БЕСАРАБАВА, намеснік начальніка ўпраўлення навукова-адукацыйнай і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці

Франчайзінгавая дзейнасць заўседы ажыццяўляецца з дапамогай дагавора. Гэта абавязковая ўмова любых франчайзінгавых праваадносін. У Рэспубліцы Беларусь у іх аснове ляжыць дагавор комплекснай прадпрымальніцкай ліцэнзіі (франчайзінгу). У артыкуле аўтар разглядае ўтрыманне дагавора франчайзінгу як сукупнасці абавязковых, дадатковых і звычайных умоў, якія ўключаюцца ў пагадненне.

Рубрыка «АКТУАЛЬНАЯ ТЭМА»

«Электронныя афіцыйныя бюлетэні: сучаснасць і перспектывы развіцця».

Аляксандр МАЗАНІК, начальнік упраўлення патэнтнай дакументацыі і рэдагавання Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.

Электронныя бюлетэні як афіцыйныя выданні патэнтнага органа з'яўляюцца важнай крыніцай патэнтнай інфармацыі. У дадзеным артыкуле аўтар аналізуе практыку публікацыі сучасных бюлетэняў, а таксама выказвае прапановы па іх мадэрнізацыі.

Запрашаем да супрацоўніцтва аўтараў (прафесарска-выкладчыцкі склад, аспірантаў і магістрантаў вышэйшых навучальных устаноў, навуковых работнікаў Рэспублікі Беларусь і замежных краін у сферы інтэлектуальнай уласнасці) для напісання і апублікавання навуковых і навукова-практычных артыкулаў.

Вы можаце аформіць падпіску на часопіс «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» (падпісныя індэксы ў каталогах «Белпошта»: 009212 (ведамасная), 00921 (індывідуальная)):

у аддзяленнях паштовай сувязі РУП «Белпошта»;

праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска»;

на сайце РУП «Белпошта» www.belpost.by;

пры дапамозе плацёжна-даведачных тэрміналаў;

дома.

Таксама фізічныя асобы могуць аформіць падпіску на PDF-версію часопіса на сайце ТАА «Электронныя сістэмы і сэрвісы» www.belpressa.by/

Больш падрабязная інфармацыя аб часопісе размешчана на афіцыйным сайце Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці па спасылцы.

Вверх