Сталі даступныя разлік і выплата патэнтных пошлін
10 июня 2022
Паслугі і інфармацыя
На афіцыйным сайце Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці размешчаны калькулятар патэнтных пошлін. Калькулятар дазваляе разлічыць памер пошлін, якія падлягаюць выплаце за здзяйсненне адпаведных юрыдычна значных дзеянняў, звязаных з прававой аховай аб'ектаў прамысловай уласнасці, і перайсці ў АРІП для ажыццяўлення адпаведнага плацяжу.
Скарыстацца калькулятарам патэнтных пошлін можна па спасылцы.