24 кастрычніка 2023 г. у 10:30 адбудзецца рэгіянальны вебінар Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) для CACEEC «Сістэма PCT: Тыповыя памылкі заяўнікаў пры падачы міжнароднай заяўкі і пасля яе падачы на міжнароднай фазе».
Вебінар будзе прысвечаны тыповым памылкам, якія заяўнікі могуць дапусціць пры падрыхтоўцы і падачы заяўкі, а таксама пры праходжанні заяўкі на міжнароднай фазе.
Вебінар будзе праводзіцца на рускай мове і разлічаны на шырокае кола карыстальнікаў незалежна ад наяўнасці папярэдніх ведаў і вопыту ў падрыхтоўцы і падачы міжнародных заявак на аб'екты прамысловай уласнасці.
Зарэгістравацца для ўдзелу можна па спасылцы.
Па матэрыялах САІУ
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).