Беларускія эксперты ў галіне інтэлектуальнай уласнасці і ўсе зацікаўленыя запрашаюцца на бясплатны дыстанцыйны навучальны курс Акадэміі САІУ – DL101PCT – «Увядзенне ў Дагавор аб патэнтнай кааперацыі (PCT)».
Курс уключае ў сябе ўвядзенне і агульны агляд Дагавора аб патэнтнай кааперацыі (PCT) – міжнароднай сістэмы, якая палягчае атрыманне патэнтаў у глабальным маштабе.
У рамках навучання разглядаюцца наступныя тэмы:
Курс цалкам прызначаны для самастойнага вывучэння. Пасля паспяховага праходжання прапанаваных тэстаў удзельнікам выдаецца электронны сертыфікат. Навучанне праводзіцца на рускай мове.
Рэгістрацыя на курс адкрыта па 30 лістапада 2025 г.
Нагадваем, што Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці праводзіць навучальныя курсы ў сферы інтэлектуальнай уласнасці. Азнаёміцца з іх зместам і зарэгістравацца для ўдзелу можна па спасылцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: НЦІУ