31.10.2022

21 – 24 лістапада 2022 г. Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці ў гібрыдным фармаце (вочна і анлайн) правядзе навучальны курс «Патэнтная інфармацыя і патэнтныя даследаванні».

У рамках курса будуць разгледжаны наступныя тэмы:

  • патэнтная сістэма Рэспублікі Беларусь і замежнае патэнтаванне;
  • ацэнка мэтазгоднасці і выбар аптымальнай формы прававой аховы вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці;
  • патэнтная інфармацыя і патэнтная дакументацыя;
  • пошук патэнтных дакументаў па базах даных;
  • патэнтная аналітыка і патэнтныя ландшафты;
  • патэнтныя даследаванні.

Перад слухачамі курса ў ролі спікераў выступяць вядучыя эксперты ў галіне інтэлектуальнай уласнасці.

Заяўкі на навучанне прымаюцца да 16 лістапада 2022 г. праз форму на сайце (Заяўка для фізічных асоб, Заяўка для юрыдычных асоб).

Пасля завяршэння курса слухачам выдаецца даведка аб навучанні ўстаноўленага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь узору.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у раздзеле «Навучанне», па тэлефоне +375 (17) 272 99 02 ці па электроннай пошце edu.dept@ncip.by.


Фота: Freepik
Вверх