1 – 5 жніўня 2022 г. Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці ў гібрыдным фармаце (вочна і анлайн) правядзе навучальны курс «Афармленне правоў на аб'екты права прамысловай уласнасці».
Навучальны курс складаецца з наступных раздзелаў:
раздзел 1 «Вынаходствы, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры» (1 – 3 жніўня 2022 г.);
раздзел 2 «Таварныя знакі і знакі абслугоўвання» (4 – 5 жніўня 2022 г.).
Падрабязней пра курс.
Перад слухачамі курса ў ролі спікераў выступяць вядучыя эксперты ў галіне інтэлектуальнай уласнасці.
Заяўкі на навучанне прымаюцца да 27 ліпеня 2022 г. праз форму на сайце ў раздзеле «Навучанне» (Заяўка для фізічных асоб, Заяўка для юрыдычных асоб).
Пасля завяршэння курса слухачам выдаецца даведка аб навучанні ўстаноўленага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь узору.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у раздзеле «Навучанне», па тэлефоне +375 (17) 272 99 02 ці па электроннай пошце edu.dept@ncip.by.