31.01.2022

14–18 лютага 2022 г. Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці ў анлайн-рэжыме правядзе навучальны курс «Асновы кіравання інтэлектуальнай уласнасцю».

Перад слухачамі курса ў ролі спікераў выступяць вядучыя эксперты ў галіне інтэлектуальнай уласнасці.

У рамках курса будуць разгледжаны наступныя тэмы:

  • сістэма інтэлектуальнай уласнасці;
  • прававая ахова аб’ектаў аўтарскага права і сумежных правоў;
  • прамысловая ўласнасць, сістэмы патэнтавання і выдачы патэнтаў;
  • афармленне заяўкі на выдачу патэнта Рэспублікі Беларусь;
  • афармленне і падача заяўкі на рэгістрацыю таварнага знака па нацыянальнай працэдуры;
  • патэнтная інфармацыя і патэнтная дакументацыя;
  • грамадзянскі абарот аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці;
  • ацэнка кошту аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці;
  • абарона правоў інтэлектуальнай уласнасці;
  • вырашэнне спрэчак аб парушэнні правоў у галіне інтэлектуальнай уласнасці;
  • рацыяналізатарская дзейнасць на прадпрыемствах і ў арганізацыях;
  • кіраванне інтэлектуальнай уласнасцю на карпаратыўным узроўні;
  • іншыя.
Заяўкі на навучанне прымаюцца да 9 лютага 2022 г. праз форму на сайце (Заяўка для фізічных асоб, Заяўка для юрыдычных асоб).

Па завяршэнні курса слухачам выдаецца даведка аб навучанні ўстаноўленага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь узору.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у раздзеле «Навучанне», па тэлефоне +375 (17) 392 52 37 ці па электроннай пошце edu.dept@ncip.by.

Вверх