23.02.2023

23 лютага 2023 г. у Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці прайшоў навучальны курс «Аўтарскае права і сумежныя правы». У ролі спікераў выступілі вядучыя эксперты ў галіне інтэлектуальнай уласнасці.

У межах курсу былі разгледжаны наступныя тэмы:

  • агульныя палажэнні аб інтэлектуальнай уласнасці;
  • сістэма і кампетэнцыі дзяржаўных органаў і арганізацый, якія ажыццяўляюць палітыку ў сферы інтэлектуальнай уласнасці;
  • міжнародныя дагаворы Рэспублікі Беларусь у галіне аўтарскага права і сумежных правоў;
  • заканадаўства Рэспублікі Беларусь у галіне аўтарскага права і сумежных правоў;
  • калектыўнае кіраванне маёмаснымі правамі аўтараў у Рэспубліцы Беларусь;
  • абарона аўтарскага права і сумежных правоў.

Дадатковую інфармацыю аб праграмах іншых курсаў і раскладзе можна атрымаць у раздзеле «Навучанне», па тэлефоне + 375 (17) 272 99 02 або па электроннай пошце edu.dept@ncip.by.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках ( Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Наталля Капралава
Вверх