З 1 студзеня 2026 г. уступае ў сілу 13-я рэдакцыя Міжнароднай класіфікацыі тавараў і паслуг для рэгістрацыі знакаў (МКТУ).
Арыгінальныя тэксты МКТУ (на англійскай і французскай мовах) публікуюцца ў электронным выглядзе на афіцыйным сайце САІУ, рускамоўная версія – на сайце Федэральнага інстытута прамысловай уласнасці Расійскай Федэрацыі.
Кожная новая рэдакцыя МКТУ ўключае ўсе змены і папраўкі, якія штогод прымаюцца Камітэтам экспертаў на працягу ўсяго пяцігадовага перыяду перагляду. Пад папраўкамі маецца на ўвазе любы перанос тавараў або паслуг з аднаго класа ў іншы або стварэнне любога новага класа.
Просім заяўнікаў і патэнтных павераных пры падачы заявак на рэгістрацыю таварнага знака з 2026 г. выкарыстоўваць 13-ю рэдакцыю МКТУ са зменамі, дапаўненнямі і пераносам тавараў з класа ў клас.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: Злата Лукашевіч