Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) на сістэматычнай аснове праводзіць спецыялізаванае навучанне па пытаннях аховы і абароны інтэлектуальнай уласнасці (ІУ) для розных галін.
У якасці спікераў выступаюць вядучыя эксперты ведамства, а таксама запрошаныя спецыялісты ў галіне ІУ. Па завяршэнні курса слухачам выдаецца сертыфікат аб навучанні ўстаноўленага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь ўзору.
Спецыялізаванае навучанне ў НЦІУ па пытаннях аховы і абароны ІУ мае важнае значэнне для кампаній і арганізацый, зацікаўленых не толькі абараняць свае творчыя і інавацыйныя дасягненні, але і эфектыўна выкарыстоўваць іх у сваёй дзейнасці.
Абарона інавацый. Кіраванне ІУ забяспечвае абарону новых ідэй, тэхналогій і прадуктаў ад капіявання і нелегальнага выкарыстання.
Выкананне заканадаўства. Веданне законаў і нормаў у сферы ІУ дапамагае прадухіліць ці вырашыць магчымыя канфлікты з іншымі кампаніямі або вытворцамі.
Дадатковая інфармацыя – на афіцыйным сайце НЦІУ у раздзеле «Навучанне», па тэлефоне +375 (17) 272 94 35 ці па электроннай пошце edu.dept@ncip.by.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: НЦІУ