Абноўлены раздзел «Адказы на частыя пытанні»

30 апреля 2024

Паслугі і інфармацыя

На афіцыйным сайце Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці абноўлены раздзел «Адказы на частыя пытанні», у якім сабраны тлумачэнні на часта задаваемыя і цікавыя запыты грамадзян і арганізацый.

Адказы ў раздзеле размеркаваны па катэгорыях: «Агульныя пытанні», «Аўтарскае права і сумежныя правы», «Калектыўнае кіраванне», «Вынаходствы, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры», «Таварныя знакі і знакі абслугоўвання», «Геаграфічныя ўказанні», «Гатункі раслін», «Тапалогіі інтэгральных мікрасхем», «Дагаворы ў дачыненні да аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці», «Патэнтныя пошліны», «Апеляцыйны савет».

Указаны раздзел пастаянна абнаўляецца з улікам запытаў.

Так, пытанне № 40 у катэгорыі «Аўтарскае права і сумежныя правы» раскрывае важны аспект выкарыстання твораў у сетцы Інтэрнэт: чаму такое выкарыстанне з'яўляецца платным і што трэба зрабіць, каб выкарыстоўваць творы ў Сетцы законна.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram).


Фота: Freepik