28.11.2024

16 снежня 2024 г. Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці правядзе навучальны курс «Практыка Апеляцыйнага савета пры патэнтным органе па разглядзе спраў, звязаных з таварнымі знакамі».

У рамках курса будуць разгледжаны наступныя тэмы:

  • таварныя знакі як аб’екты інтэлектуальнай уласнасці, у тым ліку працэдуры рэгістрацыі таварнага знака;
  • праверка адпаведнасці заяўленага абазначэння умовам дзяржаўнай рэгістрацыі для прызнання таварным знакам (абароназдольнасть таварнага знака);
  • практыка Апеляцыйнага савета пры патэнтным органе па разглядзе спраў, звязаных з таварнымі знакамі.

Заяўкі на навучанне прымаюцца да 12 снежня 2024 г. праз форму на сайце (Заяўка для фізічных асоб, Заяўка для юрыдычных асоб).

Па завяршэнні курса слухачам выдаецца сертыфікат аб навучанні ўстаноўленага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь узору.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у раздзеле «Навучанне», па тэлефоне + 375 (17) 392 52 14 ці па электроннай пошце edu.dept@ncip.by.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: НЦІУ
Вверх