27.08.2025

На Біржы інтэлектуальнай уласнасці НЦІУ (Біржа ІУ) размешчаны новыя камерцыйныя прапановы.

Патэнтаўладальнік – рэспубліканскае навукова-даследчае даччынае ўнітарнае прадпрыемства «Інстытут эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага». Прадстаўлены камерцыйныя прапановы на вынаходствы:

  • «Прэпарат для прафілактыкі арахнаэнтамозаў млекакормячых жывёл» (патэнт Рэспублікі Беларусь № 24550), які адрозніваецца малакампанентнасцю, устойлівасцю да змывання атмасфернымі ападкамі, палепшанай экалагічнасцю і рэкамендуецца не толькі для апрацоўкі жывёл, але і для дэзінсекцыі і дэзакарызацыі памяшканняў і аб'ектаў знешняга асяроддзя;
  • «Прэпарат для лячэння бактэрыяльных інфекцый страўнікава-кішачнага тракта і дыхальных шляхоў сельскагаспадарчых жывёл і птушак» (патэнт Рэспублікі Беларусь № 24575), створаны на аснове айчынных кампанентаў, якія ўзмацняюць эфект барацьбы з бактэрыямі розных відаў без таксічнага паражэння органаў і тканак.

Патэнтаўладальнік – Касаткін М. П. Прадстаўлена камерцыйная прапанова на вынаходства:

«Спосаб пераўтварэння цеплаты натуральнага або штучна створанага навакольнага асяроддзя ў работу» (патэнт Рэспублікі Беларусь № 24632), які прапануе нізкатэмпературны цыкл выпрацоўкі механічнай энергіі з цеплаты навакольнага асяроддзя з дапамогай парасілавай устаноўкі, не мае выкідаў якіх-небудзь рэчываў і можа быць выкарыстаны ў энергетыцы, прамысловай вытворчасці, жыллёва-камунальнай гаспадарцы, будаўніцтве, транспарце і інш.

Патэнтаўладальнік – Ваяводзін Р. У. Прадстаўлена камерцыйная прапанова на прамысловы ўзор:

«Бутэлька пластыкавая» (патэнт Рэспублікі Беларусь № 5376), якая спрашчае працэс транспарціроўкі, захоўвання і выкарыстання вадкасцяў, адпавядае патрабаванням бяспекі, забяспечвае зручнасць у абыходжанні з вадкасцямі і можа выкарыстоўвацца ў харчовай прамысловасці, у сферы медыцыны, турызму, у бытавых і экстрэмальных сітуацыях і інш.

Азнаёміцца з іншымі камерцыйнымі прапановамі можна па спасылцы.

Звяртаем увагу, што на Біржы ІУ з'явілася магчымасць азнаёміцца з камерцыйнымі прапановамі на заключэнне дагавораў франчайзінгу.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: НЦІУ

Вверх