Аб дзейнасці і графіку працы Цэнтра падтрымкі тэхналогій і інавацый пры БТВР

7 апреля 2026

Паслугі і інфармацыя

У красавіку 2026 г. на базе Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці будзе функцыянаваць Цэнтр падтрымкі тэхналогій і інавацый пры Беларускім таварыстве вынаходнікаў і рацыяналізатараў (ЦПТІ БТВР).     

У межах працы ЦПТІ БТВР усе зацікаўленыя змогуць атрымаць кваліфікаваныя кансультацыі па наступных напрамках:

  • асновы вынаходніцкай дзейнасці і метадалогія рашэння вынаходніцкіх задач;
  • методыка правядзення патэнтнага пошуку;
  • парадак афармлення рацыяналізатарскіх прапаноў і пытанні атрымання ўзнагароджання за іх выкарыстанне;
  • hэгуляванне адносін, якія тычацца службовых аб'ектаў права прамысловай уласнасці (службовых вынаходстваў) і выплата аўтарскіх узнагарод;
  • спецыялізаваныя пытанні ў сферы інтэлектуальнай уласнасці.

Графік працы ЦПТІ БТВР
Прыём наведвальнікаў будзе ажыццяўляцца па наступным раскладзе:

Красавік 2026 г.:

  • 07.04.2026 - с 14.00 до 17.00
  • 15.04.2026 - с 15.00 до 17.00
  • 22.04.2026 - с 10.00 до 13.00
  • 29.04.2026 - с 14.00 до 17.00
Кантактныя тэлефоны:

№ п/п

Прозвішча, імя, імя па бацьку

Кантактны нумар тэлефона

Пасада ў БТВР

1

КАЗЛОЎ Генадзь Анатольевіч

+375 29 583 05 84

Старшыня Рэспубліканскага савета БТВР

2

ЛОСЕЎ Сяргей Сяргеевіч

+375 29 622 70 76

Першы намеснік старшыні Рэспубліканскага савета БТВР

3

СКОБЕЙ Ірына Олівераўна

+375 29 605 58 93

Старшыня Мінскага абласнога савета БТВР

Даведка:
Дзейнасць ЦПТІ БТВР накіравана на дасягненне наступных мэтаў:

  • павышэнне культуры вынаходніцтва і актывізацыя інавацыйнай ініцыятывы для сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны;
  • аказанне практычнай дапамогі фізічным і юрыдычным асобам у ажыццяўленні інавацыйнай дзейнасці;
  • ажыццяўленне грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства ў сферы права прамысловай уласнасці.

Таксама ў ЦПТІ БТВР прадастаўляецца інфармацыя даведачнага характару:

  • аб бягучай дзейнасці БТВР і яго тэрытарыяльных падраздзяленняў;
  • аб адукацыйных праграмах, якія рэалізуюцца;
  • аб магчымасцях практычнай дапамогі прадпрыемствам у інавацыйнай сферы;
  • аб умовах і парадку ўступлення ў члены грамадскага аб'яднання.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: БТВР