Навучальны курс Акадэміі САІУ «Вучэбны дапаможнік па інтэлектуальнай уласнасці для пачаткоўцаў»

25 июня 2024

Паслугі і інфармацыя

Пачынаючыя беларускія спецыялісты ў сферы інтэлектуальнай уласнасці (ІУ) маюць магчымасць зарэгістравацца на бясплатны кароткі навучальны курс Акадэміі САІУ – DL-001 «Вучэбны дапаможнік па інтэлектуальнай уласнасці для пачаткоўцаў».

Мэта курса – азнаямленне з кароткім аглядам ІУ і з прычынамі, па якіх яна з'яўляецца значным эканамічным і культурным актывам у сучасным свеце і эканоміцы.

Навучальны дапаможнік курса дае агульнае ўяўленне аб асноўных паняццях ў сферы ІУ, правах аўтараў і іншых праваўладальнікаў, метадах і сродках аховы вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці, механізмах міжнароднага прыватнага права па ахове правоў на аб'екты ІУ і актуальных зменах у гэтай галіне.

Навучанне праходзіць самастойна, курс даступны на рускай мове.

Зарэгістравацца на навучанне можна па 30 лістапада 2024 г., адкрыўшы новы альбо скарыстаўшыся сваім бягучым асабістым уліковым запісам на сайце Акадэміі САІУ. Пры рэгістрацыі на любую праграму або курс неабходна звяртаць увагу на тэрміны правядзення рэгістрацыі, адкрыцця навучання на курсе і здачы выніковага экзамену.

Нагадаем, Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці таксама праводзіць базавы навучальны курс «Асновы кіравання інтэлектуальнай уласнасцю», які разглядае асаблівасці нацыянальнай сістэмы ІУ.

Азнаёміцца са зместам праграмы навучання іншых курсаў НЦІУ, а таксама зарэгістравацца для ўдзелу можна па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: НЦІУ