24.03.2026

Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці працягвае пашыраць пералік патэнтна-інфармацыйных паслуг (ПІП):

выраб аўтарскага фармуляра аб'ектаў права прамысловай уласнасці, зарэгістраваных у нацыянальных дзяржаўных рэестрах, на працягу 5 рабочых дзён (п. 5.7 прэйскуранта № 2);

выраб пасведчання аўтара аб'екта права прамысловай уласнасці, зарэгістраванага ў нацыянальным дзяржаўным рэестры, на працягу 5 рабочых дзён (п. 5.8 прэйскуранта № 2).

Гэтыя паслугі прдастаўляюць цікавасць непасрэдна для аўтараў вынаходстваў, карысных мадэляў, прамысловых узораў і тапалогій інтэгральных мікрасхем (АППУ).

Замовіўшы ў НЦІУ фармуляр або пасведчанне, аўтары змогуць атрымаць пацверджанне іх аўтарства ў дачыненні да канкрэтнага АППУ (пасведчанне аўтара) або ўсіх АППУ (аўтарскі фармуляр), зарэгістраваных у нацыянальных рэестрах.

Азнаёміцца з новым прэйскурантам, бланкам заказу на аказанне ПІП, дагаворам далучэння платнага аказання паслуг і іншай інфармацыяй можна на афіцыйным сайце НЦІУ ў раздзеле «Патэнтна-інфармацыйныя паслугі».

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).

Фота: Злата Лукашэвіч

Вверх