На Біржы інтэлектуальнай уласнасці НЦІУ (Біржа ІУ) размешчаны новыя камерцыйныя прапановы.
Патэнтаўладальнік – дзяржаўная навуковая ўстанова «Аб'яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў – Сосны» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Прадстаўлена камерцыйная прапанова на на вынаходства:
«Спосаб доўгачасовага захоўвання цвёрдых радыеактыўных адходаў» (патэнт Рэспублікі Беларусь № 24584), які адносіцца да вобласці аховы навакольнага асяроддзя і забяспечвае павышэнне сорбцыі і фіксацыі радыенуклідаў, якія выходзяць з цвёрдых радыеактыўных адходаў 3-га і 4-га класаў небяспекі, зніжэнне працаёмкасці і кошту.
Патэнтаўладальнік – рэспубліканскае навуковае даччынае ўнітарнае прадпрыемства «Інстытут лёну». Прадстаўлена камерцыйная прапанова на сорт расліны:
«Лён звычайны «Акцэнт» (патэнт Рэспублікі Беларусь №765), створаны метадам гібрыдызацыі з наступным шматразовым індывідуальным адборам і адрозны высокай дэкартацыйнай здольнасцю.
Патэнтаўладальнік – прыватнае гандлёва-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «КроваткаБай». Прадстаўлена камерцыйная прапанова на таварны знак:
Bambini (пасведчанне Рэспублікі Беларусь № 81392), які дзейнічае ў дачыненні да тавараў, якія належаць да 20 класа, і паслуг, якія належаць да 35 класа Міжнароднай класіфікацыі тавараў і паслуг.
Азнаёміцца з іншымі камерцыйнымі прапановамі можна па спасылцы.
Звяртаем увагу, што на Біржы ІУ з'явілася магчымасць азнаёміцца з камерцыйнымі прапановамі на заключэнне дагавораў франчайзінгу
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: НЦІУ