23.08.2024

Беларускія эксперты ў галіне інтэлектуальнай уласнасці і ўсе зацікаўленыя маюць магчымасць зарэгістравацца на бясплатны паглыблены навучальны курс Акадэміі САІУ – DL3200R – «Асновы падрыхтоўкі патэнтнай дакументацыі».

Дадзены курс мае мэту пашырыць веды слухачоў у галіне падрыхтоўкі патэнтнай дакументацыі і з'яўляецца пачатковым этапам перад інтэнсіўнай, практычнай падрыхтоўкай у гэтай галіне.

Звяртаем увагу, што ўказаны курс не з'яўляецца кваліфікацыйным курсам па падрыхтоўцы патэнтнай дакументацыі і не замяняе існуючыя адукацыйныя праграмы для патэнтных павераных.

Рэгістрацыя на курс адкрыта па 10 верасня 2024 г.

Нагадаем, Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці праводзіць навучальныя курсы ў сферы інтэлектуальнай уласнасці. Азнаёміцца са зместам праграм курсаў, якія праводзяцца НЦІУ, і зарэгістравацца для ўдзелу можна па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: НЦІУ
Вверх