Акадэмія Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці праводзіць бясплатны дыстанцыйны курс – DL101PCT – «Уводзіны ў Дагавор аб патэнтнай кааперацыі (PCT)».
Мэта навучання – даць агульны агляд міжнароднай сістэмы, якая палягчае атрыманне патэнтаў у глабальным маштабе.
У цэнтры ўвагі курса:
Звяртаем увагу: курс прызначаны для самастойнага вывучэння. Пасля паспяховага праходжання прапанаваных тэстаў удзельнікам выдаецца электронны сертыфікат. Навучанне праводзіцца на рускай мове.
Рэгістрацыя на курс адкрыта па 30 лістапада 2026 г.
Нагадваем: Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці праводзіць навучальныя курсы ў сферы інтэлектуальнай уласнасці. Азнаёміцца з іх зместам і зарэгістравацца для ўдзелу можна па спасылцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).