22.08.2024

На Біржы інтэлектуальнай уласнасці НЦІУ (Біржа ІУ) размешчаны новыя камерцыйныя прапановы на вынаходствы ад дзяржаўнай навуковай установы «Аб'яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў – Сосны» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі:

  • «Прылада для электралітна-плазменнай апрацоўкі токаправоднага вырабу» (патэнт Рэспублікі Беларусь № 16063);

  • «Плёнкаўтваральны склад для дэзактывацыі металічных паверхняў» (патэнт Рэспублікі Беларусь № 16314);

  • «Спосаб дэзактывацыі паверхні металічнага вырабу з эфектам паліроўкі» (патэнт Рэспублікі Беларусь № 18166);

  • «Раствор для дэзактывацыі металічнай паверхні» (патэнт Рэспублікі Беларусь № 18458);

  • «Спосаб вызначэння актыўнасці стронцыю-90 у вадзе» (патэнт Рэспублікі Беларусь № 18459);

  • «Спосаб перапрацоўкі вадкіх радыеактыўных адходаў нізкага або сярэдняга ўзроўню актыўнасці» (патэнт Рэспублікі Беларусь № 23709);

  • «Спосаб зніжэння забруджвання вадаёма радыенуклідамі» (патэнт Рэспублікі Беларусь № 23978).

Азнаёміцца з іншымі камерцыйнымі прапановамі можна па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: НЦІУ
Вверх