21.08.2024

У спецыялізаванай версіі Еўразійскай патэнтнай інфармацыйнай сістэмы (ЕАПАТИС) забяспечаны беспарольны доступ да нацыянальных і рэгіянальных патэнтных дакументаў, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. У сістэме можна азнаёміцца з патэнтамі на вынаходствы і карысныя мадэлі Рэспублікі Беларусь, а таксама з патэнтамі і заяўкамі на вынаходствы Еўразійскага патэнтнага ведамства.

Дадзены праграмны прадукт ініцыяваны беларускім бокам і з'яўляецца адным з вынікаў выканання навукова-даследчай работы «Падрыхтоўка навукова абгрунтаваных прапаноў па ўкараненні ў Рэспубліцы Беларусь перадавых праграмна-тэхнічных рашэнняў і інстытуцыйных структур міжнародных арганізацый і вядучых сусветных ведамстваў інтэлектуальнай уласнасці» (2023 г.).

Важна адзначыць, што дадзеная версія сістэмы ЕАПАТИС даступная выключна ў даведачных мэтах. Карыстальнікі могуць ажыццяўляць адначасовы пошук у названых базах даных і атрымліваць інфармацыю аб ахове аб'ектаў прамысловай уласнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Сістэма арыентавана на карыстальнікаў, якія не маюць доступу да поўнай версіі ЕАПАТИС.  

Пошук, прагляд вынікаў і фарміраванне запытаў ажыццяўляюцца згодна стандартным методыкам, прадугледжаным у ЕАПАТИС.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: eapatis.com/
Вверх