Адказваем на пытанне: Ці магчыма абмежаванне права аўтара на недатыкальнасць твору?
20 января 2026
Паслугі і інфармацыя
На сайце Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці функцыянуе раздзел «Адказы на частыя пытанні», дзе карыстальнікі могуць знайсці тлумачэнні па актуальных тэмах у сферы інтэлектуальнай уласнасці.
У катэгорыі «Аўтарскае права і сумежныя правы» даецца адказ на пытанне, ці патрабуецца згода аўтара для ўнясення змяненняў у твор? Ці з'яўляецца адсутнасць прамой забароны з боку аўтара згодай на змяненне твору? Што азначае прэзумпцыя творчасці ў заканадаўстве Беларусі?
Раздзел «Адказы на частыя пытанні» пастаянна абнаўляецца з улікам запытаў. Каб зрабіць інфармацыю больш даступнай, адказы ў раздзеле размеркаваны па катэгорыях: «Агульныя пытанні», «Аўтарскае права і сумежныя правы», «Калектыўнае кіраванне», «Вынаходствы, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры», «Таварныя знакі і знакі абслугоўвання», «Геаграфічныя ўказанні», «Сарты раслін», «Тапалогіі інтэгральных мікрасхем», «Дагаворы ў дачыненні да аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці», «Патэнтныя пошліны», «Апеляцыйны савет».
Азнаёміцца з іншымі адказамі на цікавыя пытанні грамадзян і арганізацый можна па спасылцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: НЦІУ