НЦІУ дапаможа ацаніць рызыкі пры рэгістрацыі дагавораў на інтэлектуальную ўласнасць
19 марта 2026
Паслугі і інфармацыя
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці працягвае пашыраць пералік патэнтна-інфармацыйных паслуг (ПІП).
НЦІУ запусціў новую патэнтна-інфармацыйную паслугу «Прадастаўленне папярэдняга заключэння аб фактарах, якія перашкаджаюць дзяржаўнай рэгістрацыі дагавораў аб распараджэнні выключнымі правамі на АППУ, на працягу 10 рабочых дзён з дня атрымання запоўненага пераліку пытанняў, вызначанага НЦІУ».
Праваўладальнікі і будучыя атрымальнікі правоў, якія плануюць заключыць дагавор аб распараджэнні выключным правам на вынаходства, карысную мадэль, прамысловы ўзор, тапалогію інтэгральнай мікрасхемы, сорт расліны або таварны знак (АППУ), могуць загадзя даведацца, наколькі вялікія шанцы на паспяховую дзяржаўную рэгістрацыю такога дагавора.
Нагадваем, што дагаворы аб распараджэнні выключным правам на АППУ без іх дзяржаўнай рэгістрацыі з'яўляюцца несапраўднымі.
Які алгарытм аказання гэтай паслугі?
Зацікаўленая асоба (адзін з бакоў будучага дагавора) накіроўвае ў НЦІУ заказ на ПІП па п. 5.9 главы 5 прэйскуранта № 2 (дзеючага з 16.03.2026).
У адказ НЦІУ накіруе рахунак для аплаты ПІП і пералік звестак, якія варта падаць для фарміравання заключэння.
Важна! Для таго каб прадастаўленае заключэнне было дакладным, запытаныя звесткі варта падаваць у тым выглядзе, у якім яны будуць адлюстраваны ў дагаворы і заяве на яго рэгістрацыю.
Пасля атрымання запоўненых звестак НЦІУ прадаставіць заключэнне аб выяўленых фактарах, якія перашкаджаюць дзяржаўнай рэгістрацыі дагавора аб распараджэнні АППУ, які змяшчае прадастаўленыя звесткі.
Гэтая паслуга дазваляе адразу скласці правільны дагавор і пазбегнуць часавых і фінансавых выдаткаў.
Азнаёміцца з новым прэйскурантам, бланкам заказу на аказанне ПІП, дагаворам далучэння платнага аказання паслуг і іншай інфармацыяй можна на афіцыйным сайце НЦІУ ў раздзеле «Патэнтна-інфармацыйныя паслугі».
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: Злата Лукашэвіч