Сайт Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) дапоўнены раздзелам «Патэнтная аналітыка». Дадзеная частка прысвечана патэнтна-аналітычным работам, якія праводзяцца ў НЦІУ і накіраваны на атрыманне звестак аб рынку ахоўных дакументаў, аб патэнтаздольнасці ствараемых тэхнічных распрацовак і аб магчымасці іх законнага выкарыстання. Патэнтныя экспрэс-ландшафты, традыцыйна прымяняемыя ў сферы патэнтнай аналітыкі і ствараемыя ў рамках навуковай дзейнасці НЦІУ, утрымліваюць усю неабходную інфармацыю для павышэння канкурэнтаздольнасці айчынных тавараў як у нашай краіне, так і за мяжой.
Са зместам новага раздзела сайта, а таксама з прыкладамі створаных у НЦІУ патэнтных экспрэс-ландшафтаў можна азнаёміцца па спасылцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).