17 снежня 2025 г. у Салігорску адбыўся выязны навучальны курс «Галіновыя пытанні аховы і абароны інтэлектуальнай уласнасці» для прадстаўнікоў адкрытага акцыянернага таварыства «Беларуськалій».
Спецыялісты Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) расказалі аб ключавых аспектах прававой аховы аб'ектаў прамысловай уласнасці (АППУ), у тым ліку аб асаблівасцях выяўлення аховаздольных вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці і працэдуры патэнтавання.
Эксперты падрабязна асвятлілі пытанні прававой аховы сакрэтаў вытворчасці (ноу-хау) і афармлення дакументаў, неабходных для ўстанаўлення рэжыму камерцыйнай тайны. Акрамя таго, былі разгледжаны формы абароны правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці і іншыя актуальныя тэмы.
Па завяршэнні курса слухачы атрымалі сертыфікаты аб навучанні ўстаноўленага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь узору.
НЦІУ праводзіць спецыялізаванае навучанне па пытаннях аховы і абароны інтэлектуальнай уласнасці для розных галін. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць на афіцыйным сайце НЦІУ ў раздзеле «Навучанне», па тэлефоне +375 (17) 272 94 35, па электроннай пошце edu.dept@ncip.by.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: Яна Фінская