На Біржу ІУ НЦІУ паступілі новыя камерцыйныя прапановы
16 июля 2024
Паслугі і інфармацыя
На Біржы інтэлектуальнай уласнасці НЦІУ (Біржа ІУ) размешчаны камерцыйныя прапановы дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»:
на камп’ютарную праграму:
на вынаходствы:
-
«Спосаб вырабу люстэрка з шлікернай масы на аснове карбіду крэмнія» (патэнт Рэспублікі Беларусь № 23438);
-
«Спосаб атрымання монадысперсных наначасціц» (патэнт Рэспублікі Беларусь № 23744);
-
«Спосаб спальвання цвёрдага паліва ў рэактары» (патэнт Рэспублікі Беларусь № 23746);
-
«Спосаб распальвання топкі» (патэнт Рэспублікі Беларусь № 24062).
Даведка:
Біржа ІУ прадастаўляе магчымасць усім зацікаўленым азнаёміцца з камерцыйнымі прапановамі праваўладальнікаў на аб'екты права прамысловай уласнасці, якія ім належаць, для магчымага далейшага ліцэнзавання, саступкі і іншых формаў камерцыялізацыі.
У цяперашні час на Біржы ІУ зарэгістравана больш за 850 камерцыйных прапаноў на аб'екты права прамысловай уласнасці. Таксама з'явілася ўнікальная магчымасць размясціць на Біржы ІУ камерцыйныя прапановы ў дачыненні аб'ектаў аўтарскага права, у тым ліку на камп'ютарныя праграмы, зарэгістраваныя ў НЦІУ.
Азнаёміцца з іншымі камерцыйнымі прапановамі можна па спасылцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: НЦІУ