Як падаць заяўку на Інтэрнэт-партале для электроннай падачы заявак на аб'екты прамысловай уласнасці
15 июля 2024
Паслугі і інфармацыя
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) працягвае цыкл відэаролікаў з актуальнай і карыснай інфармацыяй у сферы інтэлектуальнай уласнасці, а таксама аб аказваемых нацыянальным патэнтным ведамствам паслугах.
Прапануем вашай увазе пакрокавую відэаінструкцыю, як хутка і эфектыўна падаць заяўку на выдачу ахоўных дакументаў з дапамогай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы «Інтэрнэт-партал для электроннай падачы заявак на аб'екты прамысловай уласнасці» (АІС).
Даведка:
Каб скарыстацца дадзенай сістэмай, заяўніку дастаткова мець электронны лічбавы подпіс. З дапамогай АІС заяўнік можа падаць заяўкі на чатыры ключавых аб'екта прамысловай уласнасці (вынаходства, карысная мадэль, прамысловы ўзор, таварны знак). Сістэма аўтаматычна прысвойвае нумар і дату паступлення заяўкі і адпраўляе апавяшчэнне аб яе атрыманні. Сістэма электроннай падачы заявак працуе кругласутачна.
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца па спасылцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: НЦІУ