Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) нагадвае, што на адзіным партале электронных паслуг (АПЭП) «Е-Паслуга» даступныя ўсе адміністрацыйныя працэдуры, якія ажыццяўляюцца НЦІУ.
На партале можна аформіць розныя заяўкі, уключаючы падаўжэнне і аднаўленне патэнтаў на вынаходствы, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры, падаўжэнне тэрміну дзеяння рэгістрацыі таварнага знака, знака абслугоўвання, калектыўнага знака, права карыстання геаграфічным указаннем і інш.
Таксама карыстальнікам даступныя адміністрацыйныя працэдуры па рэгістрацыі і падаўжэнню сведчанняў патэнтных павераных, ўнясенні змяненняў у дзяржаўныя рэестры аб'ектаў прамысловай уласнасці, пералік агульнавядомых у Рэспубліцы Беларусь таварных знакаў, Дзяржаўны рэестр ліцэнзійных дагавораў, дагавораў саступкі і дагавораў закладу правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці і інш.
Акрамя таго, праз партал «Е-Паслуга» можна запытаць выпіскі з дзяржаўных рэестраў аб'ектаў права прамысловай уласнасці і падаць заявы для афіцыйнага апублікавання правоў на выкарыстанне аб'екта права прамысловай уласнасці, у тым ліку на адкрытыя ліцэнзіі.
Формы заяў для падачы даступныя на сайце НЦІУ, а як падаць дакументы анлайн – у падрабязнай пакрокавай відэаінструкцыі.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).