На заметку аўтару і праваўладальніку

13 апреля 2026

Паслугі і інфармацыя

На сайце Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) функцыянуе раздзел «Адказы на частыя пытанні», дзе карыстальнікі могуць знайсці тлумачэнні па актуальных тэмах у сферы інтэлектуальнай уласнасці.

У катэгорыі «Аўтарскае права і сумежныя правы» размешчана пытанне: Аўтар, у якога заключаны з НЦІУ дагавор аб кіраванні маёмаснымі правамі на творы, лічыць, што яго асабістыя немаёмасныя правы (права на аўтарства) парушаны. Ці можа гэты аўтар звярнуцца ў НЦІУ па дапамогу ў складанні іску для судовай абароны свайго права? Адказ глядзець па спасылцы.

Раздзел «Адказы на частыя пытанні» пастаянна абнаўляецца з улікам запытаў. Каб зрабіць інфармацыю больш даступнай, адказы ў раздзеле размеркаваны па катэгорыях: «Агульныя пытанні», «Аўтарскае права і сумежныя правы», «Калектыўнае кіраванне», «Вынаходствы, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры», «Таварныя знакі і знакі абслугоўвання», «Геаграфічныя ўказанні», «Сарты раслін», «Тапалогіі інтэгральных мікрасхем», «Дагаворы ў дачыненні да аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці», «Патэнтныя пошліны», «Апеляцыйны савет».

Азнаёміцца з іншымі адказамі на пытанні грамадзян і арганізацый можна па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagram, Telegram).


Фота: Злата Лукашэвіч