10.10.2024

На Біржы інтэлектуальнай уласнасці НЦІУ (Біржа ІУ) размешчаны новыя камерцыйныя прапановы на вынаходствы ад арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Патэнтаўладальнік – дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»:

  • «Спосаб прагназавання рызыкі акатызіі і паркінсанізму, індукаваных антыпсіхатычнай тэрапіяй шызафрэніі» (патэнт Рэспублікі Беларусь № 23243);

  • «Набор мікрасатэлітных маркераў для ідэнтыфікацыі сорту яблыні і спосаб ДНК-ідэнтыфікацыі сорту яблыні» (патэнт Рэспублікі Беларусь № 23427);

  • «Набор малекулярных маркераў SSR-тыпу і спосаб ДНК-ідэнтыфікацыі сартоў раслін роду Fragaria» (патэнт Рэспублікі Беларусь № 23966);

  • «Набор малекулярных маркераў SSR-тыпу і спосаб ДНК-ідэнтыфікацыі сартоў парэчкі чорнай, чырвонай і агрэста звычайнага» (патэнт Рэспублікі Беларусь № 23967).

Патэнтаўладальнік – дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»:

  • «Сродак расліннага паходжання для павышэння вынослівасці пры экстрэмальных фізічных нагрузках» (патэнт Рэспублікі Беларусь № 24025);

  • «Спосаб атрымання бялковага комплексу расліннага паходжання для рэгуляцыі ліпіднага абмену» (патэнт Рэспублікі Беларусь № 24031);

  • «Біякомплекс для перадпасяўной апрацоўкі насення гароху» (патэнт Рэспублікі Беларусь № 24169).

Азнаёміцца з іншымі камерцыйнымі прапановамі можна па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: НЦІУ
Вверх