Навучальны курс «Асновы кіравання інтэлектуальнай уласнасцю»

10 января 2025

Паслугі і інфармацыя

20 – 23 студзеня 2025 г. Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці ў гібрыдным фармаце (вочна і анлайн) правядзе навучальны курс «Асновы кіравання інтэлектуальнай уласнасцю».

Перад слухачамі курса ў ролі спікераў выступяць вядучыя эксперты ў галіне інтэлектуальнай уласнасці.

У рамках курса будуць разгледжаны наступныя тэмы:

  • сістэма інтэлектуальнай уласнасці;
  • нацыянальнае заканадаўства і міжнародныя дамовы ў сферы інтэлектуальнай уласнасці;
  • прававая ахова аб'ектаў аўтарскага права і сумежных правоў;
  • патэнтнае права, сістэмы патэнтавання і выдачы патэнтаў;
  • умовы патэнтаздольнасці аб'ектаў права прамысловай уласнасці;
  • афармленне і падача заяўкі на выдачу патэнта Рэспублікі Беларусь на вынаходніцтва, карысную мадэль і прамысловы ўзор;
  • сродкі індывідуалізацыі ўдзельнікаў грамадзянскага абароту, тавараў, работ ці паслуг;
  • афармленне і падача заяўкі на рэгістрацыю таварнага знака па нацыянальнай працэдуры;
  • патэнтная інфармацыя і патэнтная дакументацыя;
  • пошук патэнтных дакументаў па базах дадзеных вынаходстваў і карысных мадэляў з выкарыстаннем рэсурсаў сеткі Інтэрнет;
  • патэнтныя даследаванні;
  • абарона правоў аўтараў і іншых праваўладальнікаў;
  • грамадзянскі абарот аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці;
  • ацэнка кошту аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці.

Заяўкі на навучанне прымаюцца да да 16 студзеня 2025 г. праз форму на сайце (Заяўка для фізічных асоб, Заяўка для юрыдычных асоб).

Па завяршэнні курса слухачам выдаецца сертыфікат аб навучанні ўстаноўленага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь узору.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у раздзеле «Навучанне», па тэлефоне + 375 (17) 392 52 14 ці па электроннай пошце edu.dept@ncip.by.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: НЦІУ