На афіцыйным сайце Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці абноўлены раздзел «Адказы на частыя пытанні», у якім сабраны растлумачэнні на часта задаваемыя і цікавыя пытанні грамадзян і арганізацый.
Адказы ў раздзеле размеркаваны па катэгорыях: «Агульныя пытанні», «Аўтарскае права і сумежныя правы», «Калектыўнае кіраванне», «Вынаходствы, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры», «Таварныя знакі і знакі абслугоўвання», «Геаграфічныя ўказанні», «Сарты раслін», «Тапалогіі інтэгральных мікрасхем», «Дагаворы ў дачыненні да аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці», «Патэнтныя пошліны», «Апеляцыйны савет».
Указаны раздзел пастаянна абнаўляецца з улікам запытаў.
Так, адказ на пытанне № 17 у катэгорыі «Калектыўнае кіраванне» тлумачыць, ці неабходна праваўладальнікам перадаваць у калектыўнае кіраванне НЦІУ новыя версіі музычных твораў (рэміксы і да т. п.), арыгіналы якіх ужо былі зарэгістраваныя ў НЦІУ для мэт калектыўнага кіравання.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).