На Біржы інтэлектуальнай уласнасці НЦІУ (Біржа ІУ) размешчаны камерцыйныя прапановы дзяржаўнай навуковай установы «Аб'яднаны інстытут машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» на вынаходствы:
«Кампазіцыйны парашковы склад для газапалымянага напылення палімерных пакрыццяў» (патэнт Рэспублікі Беларусь № 24050);
«Спосаб пераводу транспартнага сродку, які рухаецца, з аўтаматызаванага рэжыму кіравання на ручны рэжым кіравання» (патэнт Рэспублікі Беларусь № 23887);
«Спосаб вырабу абразіўнага інструмента» (патэнт Рэспублікі Беларусь № 24049);
«Спосаб сінтэзу звышцвёрдага кампазіцыйнага матэрыялу, які змяшчае вурцытны і кубічны нітрыд бору» (патэнт Рэспублікі Беларусь № 24214);
«Спосаб атрымання алмазнага абразіўнага інструмента і металічная звязка для яго вырабу» (патэнт Рэспублікі Беларусь № 23938);
«Спосаб атрымання абразіўнага кампазіта» (патэнт Рэспублікі Беларусь № 24056);
«Спосаб забеспячэння бяспекі транспартнага сродку пры пераходзе ад аўтаматызаванага рэжыму кіравання да ручнога і сістэма для яго ажыццяўлення» (еўразійскі патэнт № 044219);
«Спосаб кіравання аўтаматызаваным транспартным сродкам і сістэма для яго ажыццяўлення» (еўразійскі патэнт № 044143);
«Спосаб забеспячэння і ацэнкі гатоўнасці кіроўцы аўтаматызаванага транспартнага сродку ўзяць кіраванне на сябе і сістэма для яго ажыццяўлення» (еўразійскі патэнт № 042369).
У цяперашні час на Біржы ІУ зарэгістравана больш за 850 камерцыйных прапаноў на аб'екты права прамысловай уласнасці. Таксама з'явілася ўнікальная магчымасць размясціць на Біржы ІУ камерцыйныя прапановы ў дачыненні аб'ектаў аўтарскага права, у тым ліку на камп'ютарныя праграмы, зарэгістраваныя ў НЦІУ.
Азнаёміцца з іншымі камерцыйнымі прапановамі можна па спасылцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: НЦІУ