На сайце Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) функцыянуе раздзел «Адказы на частыя пытанні», дзе карыстальнікі могуць знайсці тлумачэнні па актуальных тэмах у сферы інтэлектуальнай уласнасці.
У катэгорыі «Аўтарскае права і сумежныя правы» даецца адказ на пытанне, ці можа аўтар патрабаваць ад НЦІУ абароны сваіх маёмасных правоў на музычныя творы ў выпадку, калі парушэнне адбылося да перадачы гэтых правоў у калектыўнае кіраванне НЦІУ.
Раздзел «Адказы на частыя пытанні» пастаянна абнаўляецца з улікам запытаў. Каб зрабіць інфармацыю больш даступнай, адказы ў раздзеле размеркаваны па катэгорыях: «Агульныя пытанні», «Аўтарскае права і сумежныя правы», «Калектыўнае кіраванне», «Вынаходствы, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры», «Таварныя знакі і знакі абслугоўвання», «Геаграфічныя ўказанні», «Сарты раслін», «Тапалогіі інтэгральных мікрасхем», «Дагаворы ў дачыненні да аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці», «Патэнтныя пошліны», «Апеляцыйны савет».
Азнаёміцца з іншымі адказамі на цікавыя пытанні грамадзян і арганізацый можна па спасылцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: НЦІУ