08.07.2024

Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці публікуе адказы на пытанні, зададзеныя ўдзельнікамі круглага стала «Інфармацыйныя тэхналогіі і інтэлектуальная ўласнасць» на форуме «ТИБО 2024».

Пытанне: Што менавіта разумеецца пад вытворнымі работамі, якія павінны распаўсюджвацца пад GPL, калі пры распрацоўцы выкарыстоўваўся зыходны код пад ліцэнзіяй GPL? Напрыклад, калі распрацоўшчык выкарыстаў адкрыты зыходны код і гэта склала 1/100 усёй вырабленай работы, то ўзнікае абавязацельства ўсю работу распаўсюджваць пад ліцэнзіяй GPL? А калі распрацоўшчык (выканаўца) па дамове з заказчыкам абавязаны выключныя правы на дадзеную работу саступіць заказчыку, то атрымліваецца, што выканаўца не мае права гэта зрабіць, бо выключныя правы на распрацаванае праграмнае забеспячэнне (ПЗ) (якое з'яўляецца вытворным творам адкрытага зыходнага кода) не з'яўляюцца «юрыдычна чыстымі»?

Адказ прадастаўлены Кірылам Лапцевым (партнёр юрыдычнай фірмы Anischenko Laptev, член Кансультатыўнага савета пры Нацыянальным цэнтры абароны персанальных дадзеных Рэспублікі Беларусь):

– Працэнт запазычання не ўплывае на абавязак захавання ўмоў GPL, калі можна ўсталяваць «вытворнасць» такога ПЗ як аб'екта аўтарскага права. Распрацоўшчык мае права перадаць выключнае права на створанае ім ПЗ як вытворны твор па дамове саступкі з захаваннем умоў ліцэнзіі, у прыватнасці, пра тое, што заказчык таксама абавязваецца распаўсюджваць яго на ўмовах GPL. Пры гэтым у некаторых юрысдыкцыях можа прымяняцца дактрына fair use (добрасумленнае выкарыстанне) і ў асобных выпадках запазычанне часткі зыходнага кода не будзе парушэннем умоў GPL пры апублікаванні такога ПЗ на іншых умовах (гл. кейс Google LLC v. Oracle America, Inc.).

Запіс круглага стала даступны па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: НЦІУ
Вверх