На Біржу ІУ НЦІУ паступілі новыя камерцыйныя прапановы

4 декабря 2024

Паслугі і інфармацыя

На Біржы інтэлектуальнай уласнасці НЦІУ (Біржа ІУ) размешчаны новыя камерцыйныя прапановы на вынаходствы Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта:

  • «Самафлюсуюшчы дрот для нанясення высокатрывалых пакрыццяў» (патэнт Рэспублікі Беларусь № 24145);
  • «Прылада для гідрадынамічнай ачысткі грабного вінта» (патэнт Рэспублікі Беларусь № 24154);
  • «Мабільная сонечная электрастанцыя» (патэнт Рэспублікі Беларусь
  • «Зборна-разборнае дарожнае пакрыццё» (патэнт Рэспублікі Беларусь № 24290);
  • «Прылада для стварэння ў памяшканні спрыяльнага для чалавека светлавога і гукавога асяроддзя» (патэнт Рэспублікі Беларусь № 24302);
  • «Сістэма аўтаматычнага рэгулявання магутнасці энергаблока» (патэнт Рэспублікі Беларусь № 24341;
  • «Спосаб вызначэння сціральнасці асфальтабетону» (патэнт Рэспублікі Беларусь № 24342;
  • «Спосаб атрымання кампазіцыйнага керамічнага матэрыялу» (патэнт Рэспублікі Беларусь № 24343;
  • «Сумесь для барамедзянення сталёвых дэталяў» (патэнт Рэспублікі Беларусь № 24357;
  • «Будаўнічая сумесь для 3D-друку» (патэнт Рэспублікі Беларусь № 24366.

Азнаёміцца з іншымі камерцыйнымі прапановамі можна па спасылцы.

Даведка:
Біржа ІУ прадастаўляе магчымасць усім зацікаўленым азнаёміцца з камерцыйнымі прапановамі праваўладальнікаў аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці, якія ім належаць, для магчымага далейшага ліцэнзавання, саступкі і іншых формаў камерцыялізацыі.

У цяперашні час на Біржы ІУ размешчана больш за 890 камерцыйных прапаноў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці, прычым як на аб'екты права прамысловай уласнасці, так і на аб'екты аўтарскага права. З кастрычніка 2024 г. з'явілася магчымасць азнаёміцца на біржы з камерцыйнымі прапановамі на заключэнне дагавораў франчайзінгу.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: НЦІУ