22 – 26 ліпеня 2024 г. Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці ў гібрыдным фармаце (вочна і анлайн) правядзе навучальны курс «Афармленне правоў на аб'екты права прамысловай уласнасці».
Дадзены курс складаецца з двух раздзелаў, якія можна прайсці незалежна адзін ад аднаго:
раздзел 1 «Вынаходствы, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры» (22 – 24 ліпеня 2024 г.);
раздзел 2 «Таварныя знакі і знакі абслугоўвання» (25 – 26 ліпеня 2024 г.).
Падрабязней пра тэматыку курса можна даведацца ў раздзеле «Навучанне».
Перад слухачамі курса ў ролі спікераў выступяць вядучыя эксперты ў галіне інтэлектуальнай уласнасці.
Заяўкі на навучанне прымаюцца да 16 ліпеня 2024 г. праз электронную форму на сайце ў раздзеле «Навучанне» (Заяўка для фізічных асоб, Заяўка для юрыдычных асоб).
Пасля завяршэння курса слухачам выдаецца сертыфікат аб навучанні ўстаноўленага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь узору.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне +375 (17) 272 99 01 ці па электроннай пошце edu.dept@ncip.by.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: Ніна Дубовік