На Біржу ІУ НЦІУ паступілі новыя камерцыйныя прапановы

3 марта 2026

Паслугі і інфармацыя

На Біржы інтэлектуальнай уласнасці НЦІУ размешчаны новыя камерцыйныя прапановы.

Патэнтаўладальнік – дзяржаўная навуковая ўстанова «Аб'яднаны інстытут машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». Прадстаўлены камерцыйныя прапановы на вынаходствы:

«Спосаб атрымання зносаўстойлівасці пакрыцця на паверхні дэталі, якая ўмацоўваецца або аднаўляецца» (патэнт Рэспублікі Беларусь № 24468), які адносіцца да тэхналогіі атрымання пакрыццяў на аснове нітрыду тытана, якія валодаюць высокай трываласцю, цвёрдасцю і зносаўстойлівасцю, і можа прымяняцца ў авіяцыйна-касмічнай галіне, медыцыне, машынабудаванні, інструментальнай прамысловасці, суднабудаванні, станкабудаванні, металургічнай прамысловасці;

«Парашковы склад для газапалымянага напылення палімерных абразіўных пакрыццяў» (патэнт Рэспублікі Беларусь № 24760), які можа быць выкарыстаны пры вырабе інструмента для абразіўнай апрацоўкі шырокага спектру матэрыялаў, уключаючы сельскагаспадарчыя прадукты (карняплоды, збожжа), дрэва і драўнянападобныя матэрыялы, пластык, шкловалакно, мяккія металы, і выкарыстоўваецца ў сферы перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, машынабудаванні, дрэваапрацоўцы, хімічнай прамысловасці;

«Спосаб нанясення металічнага пакрыцця на сталёвую дэталь» (патэнт Рэспублікі Беларусь № 24765), які дазваляе атрымаць пакрыццё з падвышанай трываласцю счаплення і высокімі эксплуатацыйнымі характарыстыкамі і можа выкарыстоўвацца ў розных галінах машынабудавання, аэракасмічнай тэхніцы, хімічнай, харчовай прамысловасці.

Патэнтаўладальнік – установа адукацыі «Віцебская ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны». Прадстаўлена камерцыйная прапанова на вынаходства:

«Спосаб выяўлення бялковых фракцый пры натыўным дыск-электрафарэзе ў паліакріламідным гелі» (патэнт Рэспублікі Беларусь № 24707), які адносіцца да малекулярнай біяхіміі, мае такія вартасці, як больш хуткая фіксацыя бялковых фракцый, павышэнне інтэнсіўнасці афарбоўвання, больш высокая адчувальнасць, досыць доўгае захоўванне афарбаваных геляў, магчымасць высушвання геляў для зручнасці іх захоўвання і поўнага аднаўлення структуры геляў з усімі бялковымі фракцыямі.

Уладальнік – Рыбчынскі А. А. Прадстаўлена камерцыйная прапанова на таварны знак:

Yoga CLUB (пасведчанне Рэспублікі Беларусь № 73796), які дзейнічае ў дачыненні да паслуг, якія належаць да 41 класу Міжнароднай класіфікацыі тавараў і паслуг: паслугі індывідуальных трэнераў (фітнес), правядзенне фітнес-класаў, арганізацыя і правядзенне майстар-класаў (навучанне), клубы здароўя (аздараўленчыя і фітнес-трэніроўкі), навучанне гімнастыцы.

Больше новостей об интеллектуальной собственности – в наших соцсетях (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: Злата Лукашэвіч