Навучальны курс «Асновы кіравання інтэлектуальнай уласнасцю»

3 февраля 2026

Паслугі і інфармацыя

З 24 па 27 лютага 2026 г. Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці ў вочным фармаце правядзе навучальны курс «Асновы кіравання інтэлектуальнай уласнасцю».

Перад слухачамі ў ролі спікераў выступяць вядучыя эксперты ў сферы інтэлектуальнай уласнасці.

У праграме курса:

  • сістэма інтэлектуальнай уласнасці ў Беларусі;
  • прававая ахова аб'ектаў аўтарскага права і сумежных правоў;
  • патэнтнае права, сістэмы патэнтавання і выдачы патэнтаў;
  • умовы патэнтаздольнасці аб'ектаў права прамысловай уласнасці;
  • патэнтная інфармацыя і патэнтная дакументацыя;
  • пошук патэнтных дакументаў па базах даных з выкарыстаннем інтэрнэт-рэсурсаў;
  • патэнтна-інфармацыйнае суправаджэнне навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці;
  • прававая абарона сродкаў індывідуалізацыі ўдзельнікаў грамадзянскага абароту, тавараў, работ або паслуг;
  • афармленне і падача заяўкі на рэгістрацыю таварнага знака па нацыянальнай працэдуры;
  • абарона правоў аўтараў і іншых праваўладальнікаў;
  • дзейнасць Апеляцыйнага савета пры патэнтным органе;
  • грамадзянскі абарот аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці;
  • ацэнка кошту аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці.

Заяўкі на навучанне прымаюцца да 18 лютага 2026 г. праз форму на сайце (Заяўка для фізічных асоб, Заяўка для юрыдычных асоб).

Па завяршэнні курса слухачам выдаецца сертыфікат аб навучанні ўстаноўленага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь узору.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у раздзеле «Навучанне», па электроннай пошце edu.dept@ncip.by, па тэл.: 375 (17) 272 94 35.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: Злата Лукашевіч